Царскія Брамы ўніяцкіх іканастасаў XVII – першай трэці ХІХ ст.: спосаб вырабу і асноўныя матывы разьбы

  • Halina Flikop-Svita

Анотація

На падставе пісьмовых і візуальных крыніц, а таксама захаваных помнікаў былі вывучаны
спосаб вырабу і асноўныя матывы разьбы Царскай брамы з царкоўнага іканастаса на
тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага. Прасочваецца уніяцкі перыяд ад утварэння
канфесіі да яе скасавання ў 1839 г. на Полацкім саборы. Устаноўлены асноўныя спосабы
вырабу галоўных варот іканастаса: пісаныя па гладкай дошцы, разьбяныя, збітыя з планачак,
плеценыя з саломкі. Сістэматызаваны звесткі пра асноўныя элементы дэкаратыўнай разьбы:
лаза з гронкамі вінаграду, кветкавыя матывы, завіткі, матыў трэльяж (“у краткі”). Прыведзены
ўдакладненыя звесткі пра час стварэння самабытных уласцівых выключна Палессю Царскіх
Брамаў, плеценых з саломкі – 1834–1836 гг.
Ключавыя словы: Царская Брама, іканастас, царкоўная Уніі, грэка-каталіцкая Царква,
дэкаратыўная разьба, пляценне з саломкі

Опубліковано
2021-06-01
Розділ
САКРАЛЬНІ ПАМ’ЯТКИ